Адбываецца працэс глабальнай дэстабілізацыі, і пытанне, хто ёй будзе кіраваць

пн, 07/18/2016 - 03:00

Директор Центра стратегических и внешнеполитических исследований Арсений Сивицкий выступил в эфире "Еврорадио" с комментариями по вопросу эскалации напряжённости в международных отношениях. Ниже приводятся выдержки из выступления эксперта. Полностью материал доступен здесь.

"Арсеній Сівіцкі: Эрдаган даўно плануе рэформу канстытуцыі, згодны з якой Турцыю плануецца пераўтварыць у прэзідэнцкую, а некаторыя кажуць — у суперпрэзідэнцкую рэспубліку. Гэта парушэнне запаветаў Кемаля Атацюрка, заснавальніка Турэцкай Рэспублікі, а менавіта армія ў Турцыі лічыцца нашчадкам каштоўнасцяў Атацюрка, і ідэя перавароту вітала ў паветры.

Арсеній Сівіцкі: Эрдаган пра планы перавароту ведаў і не выключана, што ён вырашыў зрабіць першы крок — надта шмат нестыковак у гэтым перавароце і ён даволі моцна падобны да інсцэніроўкі.

Арсеній Сівіцкі: Турызм — адна з асноўных крыніц прыбытку ў турэцкім бюджэце, і змены ва ўнутранай палітыцы Турцыі наўрад ці неяк адаб’юцца на турыстах.

Арсеній Сівіцкі: Варта чакаць сур’ёзнага знешнепалітычнага развароту Турцыі на Блізкі Усход, адклікання заяўкі Турцыі на ўваход у ЕС, а можа, нават і спынення ўдзелу Турцыі ў NATO.

Арсеній Сівіцкі: Сацыяльна кантракт паміж уладамі і грамадзянамі краін постсавецкай прасторы пачынае руйнавацца, і гэта добрая глеба для актывізацыі розных радыкальных груповак розных ідэалагічных плыняў. Першай ахвярай скасавання гэтага кантракту стала Украіна, а наступнымі, хутчэй за ўсё, стануць краіны Цэнтральнай Азіі.

Арсеній Сівіцкі: У свеце адбываецца працэс “глабальнай дэстабілізацыі”, і пытанне толькі ў тым, хто і як гэтай дэстабілізацыяй будзе кіраваць. Але кіраваць будуць, і гэта будуць рабіць буйныя рэгіянальныя дзяржавы.

Арсеній Сівіцкі: Беларусь рыхтуецца да магчымых праяў дэстабілізацыі звонку. А калі размова ідзе пра забеспячэнне стабільнасці, то некаторыя грамадзянскія правы скарачаюцца."